Калядныя дні напоўнены цяплом і любоўю. Яны пераўтвараюць нас, умацоўваюць духоўныя асновы грамадства, напаўняюць нашы сэрцы верай і надзеяй. Хай гэта вялікае свята сагравае вас, дае сілы ў пераадоленні нягод, дапамагае станавіцца лепш і мудрэй.
Традыцыйна з гэтым святам звязваюць самыя патаемныя планы на будучыню, шчырыя пажаданні адзін аднаму любові, дабрабыту і сямейнага шчасця. Напярэдадні Раства шчыра жадаем усім здароўя і дастатку, згоды і міру. Хай у кожным доме заўсёды пануюць дабрабыт, паразуменне, цяпло і радасць, азораныя святлом каляднай свечкі, любоўю родных і блізкіх, цяплом дамашняга ачага!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

