Так чэрвеньскiя ратавальнікі сумесна са студэнтамі Смілавіцкага сельскагаспадарчага аграрнага каледжа ў рамках трэцяга этапу акцыі «Бяспечны Новы год» вышлі на вуліцы раёна, каб чарговы раз распавесці грамадзянам аб бяспецы.
Навучэнцы разам з пажарным наведалі найбольш буйныя крамы г.п. Смілавічы, дзе ажыццяўляецца продаж піратэхнічных вырабаў. Яны распавядалі асноўныя патрабаванні па правільнай і бяспечнай ўсталёўцы навагодняй елкі, бяспечным выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, а таксама правілы паводзін на лёдзе.
У момант правядзення акцыі актывісты раздавалі інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, прапаноўвалі зрабіць сэлф з пажарным.

