Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

24 Снежань 2019

У Чэрвені стартавала абласная акцыя «Экспрэс-здароўе ў Новы год»

У гандлёвым цэнтры «Трыо» па вуліцы Барыкіна заўсёды шматлюдна. Сёння асабліва – бо паслязаўтра каталіцкія вернікі сьвяткуюць Раство Хрыстова.

Тут і размясціліся медыкі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бальніцы, валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, работнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Іх мэта - прыцягнуць увагу людзей да свайго здароўя. Для гэтага і праводзіцца з 23 па 30 снежня акцыя «Экспрэс-здароўе ў Новы год».

Адразу прыцягвае ўвагу наведвальнікаў цэнтра маляўніча аформлены стэнд, на якім - поўная інфармацыя аб праводзімай акцыі. На стале - разнастайныя памяткі і буклеты па тэматыцы здаровага ладу жыцця: «Прафілактыка ўжывання алкаголю», «Правільнае харчаванне пры атэрасклерозе», «Комплекснае лячэнне і прафілактыка атэрасклерозу», «Мы - за здаровы лад жыцця», «Ваша бяспека ў вашых руках» , «Здаровае сэрца ў вашых руках», «Разам супраць мазгавога інсульту», «Беражыце сэрца», «Жаночы алкагалізм і дзіця», «Сілкуйцеся правільна - гэта дазволіць знізіць рызыку сасудзістых ускладненняў», «Рэкамендацыі па дыеце, накіраванай на зніжэнне канцэнтрацыі холестырыну, ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці і нармалізацыю неспрыяльнага ліпапратэінавага профілю», «Лёгкія» алкагольныя вырабы - першыя крокі скочвання ў алкагольна-наркатычную залежнасць» і іншыя.

Людзі падыходзілі, цікавіліся, што гэта за мерапрыемства, а даведаўшыся, з задавальненнем вымяралі артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві і нават вочны ціск бескантактавым спосабам з дапамогай спецыяльнага танометра для вымярэння вочнага ціску. Жадаючыя маглі таксама даведацца пра свой індэкс масы цела, вымераўшы рост і вагу.

Каля медыкаў нават сабралася чарга. Дзве медыцынскія сястры Наталля Харытановiч і Юлія Вяргейчык хутка і прафесійна выконвалі ўсе працэдуры, запісвалі ў ведамасць прозвішчы пацыентаў і дадзеныя іх абследавання, урач-кардыёлаг Ігар Жукавец гутарыў з людзьмі, тлумачыў ім вынікі абследавання і даваў неабходныя рэкамендацыі, што рабіць далей. Гутарыла з пацыентамі і старэйшая медыцынская сястра паліклінікі Лілія Кудзелка. Яна таксама сачыла за тым, каб акцыя праходзіла ў спакойным рэжыме, без мітусні. Дапамагалі медыкам валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Надзея Джафарава і Аляксандр Няхай. Яны распаўсюджвалі друкаваную прадукцыю, прадстаўленую бальніцай, цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, дзецям - дарылі надзіманыя шарыкі.

Червенцам і гасцям нашага горада спадабалася акцыя: Яўгенiя Уклейка адзначыла, што раніцай мерала ціск і ён быў высокім, але паход у бальніцу адклала - святы на носе. А тут такая магчымасць падгарнулася яшчэ раз вымераць ціск і адразу ж атрымаць кансультацыю ўрача, тым больш, што на прыёме ў яго бывала і доктар ведае аб праблемах. - Вельмі зручна, - адзначыла жанчына.

Такое ж меркаванне і ў жыхара Червеня Уладзіміра Бандарыка: - Зашоў у краму за пакупкамі, а тут медыкі свае паслугі прапануюць. Як не скарыстацца?! І прыезджыя людзі скарысталіся павабнай прапановай праверыць стан свайго здароўя.

- Прыемна тое, - сказаў Ігар Жукавец, - што з кожным разам, праводзячы такія акцыі, пераконваешся: людзі сталі больш увагі надаваць здароўю. Калі раней была нейкая сарамлівасць, нават не маглі падыходзіць да медыкаў, прыходзілася ўгаворваць, то сёння - бачыце, якая актыўнасць. Праверыць сваё здароўе зможа кожны жадаючы. Акцыя будзе доўжыцца да 30 снежня. Мы заклікаем насельніцтва не грэбаваць сваім здароўем і выкарыстоўваць акцыю як выдатную магчымасць паклапаціцца пра сябе і ступіць ў Новы год з новымі сіламі.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць