Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

24 Снежань 2019

«Да сустрэчы на Марсе»: смілавіцкая школьніца прывезла ўзнагароды з «Зубраня»

Сямікласніца са Смілавіцкай СШ Дар'я БУРАК правяла насычаную змену ў Рэспубліканскім лагеры «Зубраня». Яна гуляла ў складзе Нясвіжскай каманды інтэлектуалаў «Да сустрэчы на Марсе».

Даша вярнулася з «Зубраня» з некалькімі дыпломамі. «Да сустрэчы на ​​Марсе» выйгралі тры першыя месцы, два трэціх і адно другое ў кубку «Хрустальны зубр» і сталі пераможцамі рэспубліканскага турніру па інтэлектуальных гульнях «Кубак надзеі 2019»!

Капітан каманды Іван КАТЧАНКА высока ацаніў уклад Дашы ў іх агульны вынік.

У сябе дома, у Смілавічах, а таксама на раённых і абласных турнірах Даша гуляе ў камандзе «Акварыум» (трэнер Святлана Плахатнюк).

Варта адзначыць, што ў чэрвеньскіх і нясвіжскіх юных інтэлектуалаў даўнія і трывалыя сяброўскія сувязі. Хлопцы часта аб'ядноўваюцца і паказваюць добрыя вынікі. За Нясвіж у розны час гулялі Павел Парфіяновіч, Павел Барбук, а Ваня Катчатка гуляў легіянерам за Чэрвень.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць