Прысмакі і школьныя прыналежнасці, фарбы і пэндзлікі, каляровыя алоўкі і фламастэры, пластылін, тэнісныя ракеткі - чаго толькі не было ў вялікай прыгожа упакаванай скрынцы! Праўда, прыгожай і упакаванай яна была нядоўга: спачатку адна нясмелая далонька пацягнулася да раскошнага банту, потым яшчэ адна, у вось ужо ўся цікавая кампанія з дзевяці чалавек абляпілі госця прама пад навагодняй зіхацеўшай агнямі елкай.
Дзмітрый Сініцкай і Арцём Календа разам з супрацоўнікамі Цэнтра сталі таксама і ўдзельнікамі невялікага міні-ранішніка: малыя чыталі вершы пра зіму і Новы год, атрымліваючы ад дарослых заслужаныя цукеркі. А старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі дэкламавалі класікаў, напрыклад, Пушкіна.
Само сабой, далей рушыў карагод. Так як елка упэўнена і непахісна стаяла ў куце актавай залы, то выканаць яе абавязкі стаць цэнтрам танцавальнага круга часова прызначылі саму маленькую ўдзельніцу свята. У прыгожай сукенцы з карункамі малая была сапраўднай красуняй, вакол якой з задавальненнем вадзілі карагод яе сябры ў касцюмах Зайкі і Катка, Мышкі, Сабачкі, Лисёнка.
Дзмітрый Сініцкай падчас акцыі «Нашы дзеці» пажадаў дзецям шчаслівага новага года, моцнага здароўя і добрых адзнак, а самае галоўнае - каб у іх зноў была сям'я, і ўсе адзначалі б наступнае свята дома, з мамамі і татамі.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

