Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі на асабістых прыёмах грамадзян, якія праводзіць кіраўніцтва раёна, гучаць часцей за ўсё. На гэты раз яны тычыліся водазабеспячэння і водаадвядзення. Адна з жыхарак аграгарадка Валевачы паскардзілася на «рыжую» ваду з крана.
- У нас пабудавалі новую свідравіну, і да восені з водазабеспячэннем не было ніякіх праблем, - патлумачыла яна. - Але адбыўся нейкі збой, і пацякла «рыжая» вада. Неўзабаве і яна пачала знікаць - разам з ціскам у сеткі. Прачыстка клапана, як нам параіў майстар ЖКГ, не дала выніку.
Высветліць прычыну такога збою трэба будзе жыллёва-камунальнай службе.
Падчас асабістага прыёму працавала «прамая» лінія, і жыхарка вёскі Грабёнка сваё пытанне агучыла па тэлефоне. Ён дакранаўся транспартных зносін, у прыватнасці - магчымага з'езда міжгародняга транспарту з Магілёўскага шашы да прыпынку «Буда».
Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў даручыў прааналізаваць адказным службам кожнае паступіўшае пытанне і далажыць ў пазначаныя тэрміны аб праведзенай працы.

