Звычайна знаўцаў гасцінна сустракаў гасцінны сельскагаспадарчы ліцэй. Але ў гэтым годзе інтэлектуалам трэба будзе апрабаваць нядаўна адрамантаваны, новы, ўтульны і прыгожы гарпасялковы Дом культуры. Арганізатары чакаюць усіх удзельнікаў турніру ў суботу, 28 снежня ў 16.00.
Аб праграме «Байрама» распавяла кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч: «Мае дарагія і любімыя знаўцы! Мы згуляем чатыры відэагульні ад Віктара Радзько. Яны месяц таму гулялі ў Лепелі на інтэлект-рынгу «Кубак PROвiнцыi-2019». Катэгорыі каманд: школьнікі, студэнты, дарослыя з асобным залікам. Падумаем і пра залік для малодшых, калі такіх набярэцца больш адной каманды. Але, уласна, гуляць мы будзем не адзін супраць аднаго, а супраць відэапытанняў на вялікім экране. Больш падрабязна пра аўтара і яго турніры тут: https://vk.com/vic_radko».
Такім чынам, паважаныя інтэлектуалы, да сустрэчы ў Смілавічах! Let's play!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

