Семсот юных спартсменаў з усёй Беларусі сустрэліся на бегавых дарожках і ў лёгкаатлетычных сектарах, каб выявіць мацнейшых і пазмагацца за ўзнагароды, такія жаданыя перад Новым годам!
Выдатны вынік паказаў на гэтым турніры наш юны бягун Міхаіл Пенкрат. Сярод сапернікаў 2006-га го нараджэння Мішу проста не было роўных на дыстанцыях 60 і 300 метраў. Ён ляцеў, як вецер!
Дырэкцыя СДЮШАР і ўсе выхаванцы школы віншуюць пераможцы і жадаюць новых дасягненняў і новых рэкордаў!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУРЬЯНЧЫК

