У гэтыя святочныя дні маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення УАЗ «Чэрвеньскага ЦРБ», выхаванцы ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Чэрвеня» і Дзіцячага дома сямейнага тыпу сустракалі Дзеда Мароза, Снягурку, казачных герояў, прымалі навагоднія віншаванні, цацкі , прысмакі. І, вядома ж, была весялосць.
Выказваю асаблівую падзяку сябрам, якія дапамаглі правесці Навагоднія святы: педагогам ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама, дырэктару ТАА «Фактар» Лазуткін С.Л, дырэктару ПГУП «Алескор» Бандарык А.С., райкаму прафсаюза ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.
Святлана БУЦАВІЦКАЯ,
старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду.
Фота прадстаўлена аўтарам

