Аднак, як відаць з аператыўнай зводкі, не ўсе гаспадаркі працуюць аднолькава паспяхова. Вось, як пракаментавала сітуацыю намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Алеся Глiнкова:
- Поспех у малочнай вытворчасці, перш за ўсё, залежыць ад правільнай арганізацыі працы, строгага захавання ўсіх патрабаванняў тэхналогіі. Тут важны кожны складнік. Яскравы прыклад - філіял «Агра-Бокс Заатэх» СП «Унібокс». Некалькі гадоў таму збой у складаным тэхналагічным ланцужку, які адбыўся тут, прывёў да рэзкага зніжэння надояў. Новае кіраўніцтва гаспадаркі прыняло неабходныя меры да выпраўлення сытуацыі, і вынік не прымусіў сябе чакаць. Сёння філіял «Агра-Бокс Заатэх» - бясспрэчны лідэр у раёне па прадуктыўнасці дойнага статка.
Тое ж самае можна сказаць і пра СПФ «Новыя Зялёнкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1». У гэтым годзе тут адбылося незапланаванае скарачэнне пагалоўя дойнага статка на рабатызаваным комплексе з-за праблем ветэрынарнага характару. Але з верасня гаспадарка працуе стабільна і мае высокія сярэднясутачныя надоі.
І, наадварот, відавочныя тэхналагічныя парушэнні абумовілі неапраўданае зніжэнне вытворчасці малака ў філіяле СГК «Велiкаполле» УП «Мінсктранс», ААТ «10 з'езд Саветаў», «Запольскае», нізкі ўзровень надояў у ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс».
Інфармацыя аб вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах Чэрвеньскага раёна за 25 снежня (у кілаграмах)


