Удзельнічала 89 прадстаўнікоў працуючай моладзі ад 21 да 31 года. Пераможцаў вызначалі ў 12 намінацыях: адукацыя, культура, ахова здароўя, спорт і турызм, сацыяльная абарона насельніцтва, грамадская дзейнасць, грамадская бяспека, сродкі масавай інфармацыі, прадпрымальніцтва, камунальная гаспадарка, навуковая дзейнасць, транспарт і камунікацыі.
Адзначылі таксама і лепшыя праекты па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Дэлегацыя Чэрвеня пабывала на гэтым мерапрыемствы. Першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК адзначыў, што мерапрыемства ўразіла моладзь: «Я быў пераможцам у спартыўнай намінацыі ў мінулым годзе. Вельмі выдатна, што кіраўніцтва вобласці надае столькі ўвагі нашым ініцыятывам».
Пераможцаў павіншаваў намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Канстанціновіч

