Усе разам весяліліся, вадзілі карагод, удзельнічалі ў вясёлых гульнях, спявалі песенькі. І, вядома ж атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза.
Разам з хлопцамі і іх бацькамі весяліліся і наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Падарункі для дзяцей падрыхтавалі ўпраўленне па адукацыі спорту і турызму, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спонсары.
Вясёлую казку падарылі ўдзельнікам свята работнікі Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу: рэжысёр Кацярына Ханецкая, артысты, якія згулялі ролі казачных персанажаў, - Валянцін Мароз, Вольга Лаўнiковўч, Вольга Кузюткiна, Яўген Кандраценка, Мікалай Крывель і Любоў Елсукова.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

