Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

30 Снежань 2019

Каб дзеці не сумавалі: у дзіцячае аддзяленне Чэрвеньскай бальніцы з навагоднімі падарункамі прыехалі дэпутаты

У госці да дзяцей, якім прыйдзецца сустракаць Новы год у дзіцячым аддзяленні Чэрвеньскай раённай бальніцы, завіталі не толькі Дзед Мароз і Снягурка, але і прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна: Анатоль Кулік, Іван Іванцоў, Святлана Тапырык, Галіна Прышывалка і галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Марына Паўловіч, а таксама члены раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», супрацоўнікі газеты «Раённы веснік».

Яны павіншавалі дзяцей, іх бацькоў, медыцынскі персанал аддзялення з навагоднім святам, уручылі салодкія падарункі. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай ўсе дружна вадзілі карагод вакол елкі, спявалі, чыталі вершы.

Іван Іванцоў ад імя гасцей пажадаў дзеткам не хварэць і наступны Новы год сустракаць дома.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць