Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

30 Снежань 2019

КМС прэтэндуе на майстра: чэрвеньскія цяжкаатлеты рыхтуюцца да вялікага турніру

Для таго, каб атрымаць дадатковую матывацыю да трэніровак і паляпшэння ўласных спартыўных вынікаў, Аляксей СУША з клуба «Патрыёт» наведаў грандыёзны турнір па паўэрліфтынгу «Гран-пры Адрэналін», дзе выступалі наймацнейшыя жымавікі свету, і сфатаграфаваўся з лепшымі асілкамі планеты. Для чаго ж Лёшы такая моцная матывацыя?

Справа ў тым, што гэты чэрвеньскі хлопец ужо выканаў нарматыў на кандыдата ў майстры спорту па жымавым дваябор'i. А менш чым праз месяц Лёша, а таксама яго таварыш па трэніроўках Ягор КРУК і трэнер Павел КЛЫНДЗЮК будуць удзельнічаць у турніры Strong warriors cup. Турнір адбудзецца 25 студзеня ў Віцебску.

Хлопцы рыхтуюцца здаваць на нарматывы. Лёша прэтэндуе на званне майстра спорту, а Ягор - на кандыдата ў майстры. Іх трэнер ужо мае тытул Эліта рускага рэжыму, таму на турніры Павел будзе прэтэндаваць проста на чарговую перамогу.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла КЛЫНДЗЮКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць