Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

31 Снежань 2019

Чэмпіянат вобласці па міні-футболе: чэрвеньскі «Будаўнік-Мінск Юнайтэд» саступіў у гасцях «Нясвіжу»

«Нясвіж» - «Будаўнік-Мінск Юнайтэд» (Чэрвень) – 4:2. 29 снежня. Нясвіж, ФСК «Рудаўка». 60 гледачоў. «Будаўнік-Мінск Юнайтэд»: Напарко, Срыбненка - Захарэнь - Чалядзінскі - Данілік, Чысты - Лапшын - Філічаў - Сямёнаў. Галы ў «Будаўніка-Мінск Юнайтэд»: Чысты (61), Лапшын (67).

Праблема маленькай па памерах пляцоўкі, з якой «Будаўнік-Мінск Юнайтэд» паспяхова справіўся падчас гасцявой сустрэчы з «Крупкамі», на гэты раз зноў была актуальнай. У Нясвіжы нашы футбалісты пазбавіліся свайго галоўнага козыра - прыгожай і выніковай камбінацыйнай гульні.

Гаспадары ж залы пры аглушальнай падтрымцы сваіх заўзятараў і даволі неадназначным судзействе вельмі паспяхова выкарыстоўвалі тактыку «бі-бяжы». У першым тайме яны не толькі тройчы прымусілі капітуляваць галкіпера чэрвенцаў Андрэя Напарко, але і захавалі ў недатыкальнасці ўласныя вароты.

Пасля перапынку «Нясвіжу» заставалася толькі не разгубіць салідны галявы запас. Гэтую задачу нашы супернікі вырашалі усімі магчымымі спосабамі, пачынаючы ад шчыльнай гульні ў абароне і заканчваючы доўгімі ўводамі мяча з-за межаў пляцоўкі.

Інтрыга ў сустрэчы адрадзілася ў апошнія дзесяць хвілін. Спачатку мяч, нарэшце, трапіў у вароты «Нясвіжа» пасля далёкага ўдару Дзмітрыя Чыстага, а затым Андрэй Лапшын скараціў разрыў у рахунку да мінімуму. Аднак на апошніх секундах гульні гаспадары пляцоўкі вызначыліся ў чацвёрты раз...

Калі ацэньваць вынік гэтага паядынку аб'ектыўна, то перамога дасталася тым, хто больш яе жадаў. Трэба прызнаць, што пры ўсіх праблемах з памерамі пляцоўкі і судзействам, нашы футбалісты не выкарыстоўвалі зручныя моманты для ўзяцця варот, якія павінны былі выкарыстоўваць. Так што працу над памылкамі прыйдзецца зрабіць, каб, прайграўшы бой, не прайграць бітву.

Нягледзячы на ​​паразу ў Нясвіжы, «Будаўнік-Мінск Юнайтэд» захаваў першы радок у турнірнай табліцы чэмпіянату. Наступны матч наша каманда правядзе 12 студзеня на сваёй пляцоўцы з «Любанню».

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць