Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

31 Снежань 2019

Каманда дзяўчат Чэрвеньскай СДЮШАР перамагла на Калядным турніры па міні-футболе ў Мар'інай Горцы

У спаборніцтвах сярод спартсменак 2006-2008 гадоў нараджэння выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва на групавым этапе абгулялі саперніц з Маладзечна - 4:1 і каманду «Мар'іна Горка-2» – 4:0, у паўфінале - футбалістак з Жодзіна - 4:0, а ў матчы за першае месца яшчэ раз былі мацнейшыя за маладзечанскіх дзяўчын - 1:0.

Пераможцамі турніру сталі галкіпер Вераніка Кудлянкова, абаронцы Ксенія Пірштук, Дар'я Сушчык, Дар'я Іванова, Лізавета Бельчанка, Ксенія Галецкая, Алеся Чэрнік, паўабаронцы Дар'я і Вікторыя Ермаковіч, нападаючая Аліна Ласоўская.

Прыз лепшага гульца спаборніцтваў атрымала Дар'я Ермаковіч, а Алеся Чэрнік прызнана лепшым гульцом каманды.

Паспяхова выступілі на Калядным турніры і яшчэ дзве каманды Чэрвенскай СДЮШАР. Хлопчыкі 2005-2006 гадоў нараджэння (на здымку) занялі 1 месца, хлопчыкі 2009-2010 гадоў нараджэння - другое.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць