У гэтым годзе гэты традыцыйны турнір упершыню прайшоў ва ўтульным і прыгожым зале Смілавіцкага Дома культуры.
Гульнёвы матэрыял складаўся з весёлых і яркіх медыя-гульняў. Усе яны дэманстраваліся на вялікім экране. Гульнявой пакет прадаставіў клуб-партнёр «Ра» з горада Лепеля.
У «Байраме-2019» удзельнічалі 4 дарослых і 5 дзіцячых каманд. Знаўцы з'ехаліся з трох населеных пунктаў: Смілавіч, Заполля і Чэрвеня.
Абсалютным пераможцам па суме ачкоў стала каманда «Дарослыя» са Смілавіс (капітан Барыс Батурчык). На пяць ачкоў ад іх адсталі «Профі-Л» (Смілавіцкі ліцэй, капітан Юрый Корсік).
Лепшай дзіцячай камандай прызнаная «Зорачка» з Чэрвеня (капітан Насця Дзегцярова). Другі вынік у каманды «Грунвальд» (Смілавіцкая СШ №2, капітан Марына Шатэрнік).
Удзельнікі турніру асабiста цёпла павіталі семікласніцу Смілавіцкай СШ №2 Дашу Бурак. Нядаўна яна вярнулася з інтэлектуальнай змены ў Зубраня з чатырма рэспубліканскімі медалямі. Гэта значыць, што падрастае дастойная змена цяперашнім школьным чэмпіёнам.
Не толькі пераможцы, але практычна ўсе каманды, якія ўдзельнічалі ў «Байраме», атрымалі падарункі, прадастаўленыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Што ж, год скончыўся - няхай жыве Новы год! Не за гарамі «Таццянін дзень», і ўсё закруціцца зноў!..
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

