Да «Навагодняга агеньчыка» рыхтаваліся грунтоўна: нават апрануліся ў маскарадныя касцюмы, успомніўшы, што ў былыя часы на навагоднія карнавалы без касцюмаў ўваход быў забаронены. Многія жанчыны пастараліся: была на «агеньчыку» «дама з сабачкам», «Індзіра Гандзі» і нават «Клеапатра».
Успомнілі старыя навагоднія песні, танцавалі. Смех і жарты гучалі на працягу ўсяго вечара.
Такія мерапрыемствы, на думку ўдзельнікаў свята, ствараюць добры настрой. За многія гады людзі пасябравалі. І кожны раз з задавальненнем спяшаюцца ў ўтульнае памяшканне Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання на Савецкую вуліцу на сустрэчу з сябрамі.
Таццяна Марцьянава.
Фота Зоі Сушкевіч

