Маладыя людзі вучацца ў Мінскім медыцынскім каледжы. Актыўна займаюцца творчасцю, выдатна спяваюць і танчаць, прымаюць удзел у гарадскіх мерапрыемствах, конкурсах. Цікавая дзецям праца і ў нашым калектыве. Бо народная песня ў выкананні сучасных маладых хлопцаў і дзяўчат гучыць асабліва кранальна і прыгожа. Было нялёгка сумяшчаць частыя рэпетыцыі з заняткамі, грамадскай дзейнасцю, працай у нашым ДК. Але хлопцы справіліся. Удзел у такім мерапрыемстве ўнесла натхненне ў творчасць і духоўнае развіццё іх асобы. Мы рады іх поспехам, а яны лічаць, што гэты дзень заўсёды будзе вельмі яркім і радасным успамінам у жыцці. Ганарыцца, заўсёды дапамагае і падтрымлівае рабят мастацкі кіраўнік «Сваякоў» (і па сумяшчальніцтве маці) Аксана Уладзіміраўна Мацiюнас. Жадаем Івану і Таццяне цікавых праектаў, вялікіх творчых дасягненняў, поспехаў у вучобе!
Вольга Манюшка, загадчык Шасцiснопскiм СДК, і сямейны ансамбль «Шасцiснопскiя сваякi». Фота Аксаны Мацiюнас

