Таксама паменшылася колькасць разбояў, рабаванняў, крадзяжоў. Больш выяўлена злачынстваў па лініі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі.
Разам з тым, у мінулым годзе ўзрос узровень злачыннасці ў разліку на 10 тысяч насельніцтва. Больш здзейснена злачынстваў па лініі ўсіх службаў. Адзначаны рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку супраць жыцця і здароўя грамадзян (у тым ліку ў сферы сямейна-бытавых адносін). Павялічылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, а таксама - колькасць дарожна-транспартных здарэнняў (у тым ліку, учыненых у стане алкагольнага ап'янення), загінуўшых і пацярпелых у іх.
У працы аператыўнай нарады удзельнічаў намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Віталь Казлоў. Ён, у прыватнасці, нагадаў супрацоўнікам РАУС, што ў сучасных умовах работу неабходна накіраваць у першую чаргу на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, а ва ўжыванні адміністрацыйнай практыкі павінен дзейнічаць прынцып справядлівасці.
Віталь Казлоў ўручыў медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» першаму намесніку начальніка РАУС - начальніку крымінальнай міліцыі Уладзіміру Пiляку, Ганаровую грамату начальніка УУС Мінаблвыканкама - начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэю Мірановічу, Падзякі начальніка УУС Мінаблвыканкама - старэйшаму аперупаўнаважанаму групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Антону Бразгоўка і інспектару аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Дзмітрыю Агурцову, нагрудны знак «Спецыяліст 3 класа» - ўчастковаму інспектару міліцыі Уладзіміру Мажароўскаму, пагоны лейтэнанта міліцыі - інспектару дарожна-патрульнай службы ДАІ Аляксею Мінчонку, малодшага сяржанта міліцыі - міліцыянеру-канваіру ізалятара часовага ўтрымання Яўгену Жыгалкоўскаму.

