У гэты дзень будуць названы імёны лепшых навучэнцаў, якія праявілі сябе ў 2019 годзе ў вучэбнай, творчай, спартыўнай, грамадскай дзейнасці і якія ўнеслі свой уклад у скарбонку дасягненняў сталічнага рэгіёну. Сярод іх пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спаборніцтваў, а таксама лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага самакіравання, валанцёрскага руху.
Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел заслужаныя дзеячы розных сфер, якія ўзнагародзяць фіналістаў абласнога конкурсу ў пяці намінацыях: «Вучэбная дзейнасць», «Спартыўная дзейнасць», «Творчая дзейнасць», «Праектная дзейнасць», «Грамадская і працоўная дзейнасць»
Пераможцам конкурсу «Вучань года» будуць ўручаны пасведчанні, памятныя статуэткі і знакі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Акрамя таго, «лепшых вучняў» чакаюць салодкія падарункі, музычныя нумары і творчыя сюрпрызы.
Урачыстае мерапрыемства праводзіцца на Міншчыне ў пяты раз і стане завяршальным акордам дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У гэты дзень пераможцы конкурсу наведаюць Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць выхаванцаў цэнтра з навагоднімі святамі і ўручыць ім салодкія падарункі.
Арганізатары конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці» ўпэўнены: 2020 год стане для рабят стартам для новых поспехаў і перамог.

