Яны праехалі па цэнтральнай частцы горада, палюбаваліся на прыгажуні-елкі, сфатаграфаваліся ля іх.
Далей выхаванцы наведалі Мінскі кафедральны сабор, а ў гандлёвым цэнтры «Сталіца», у кафэ «КFC» паласаваліся бульбай-фры і марозівам.
Паездка даставіла дзецям шмат радасці. Яна стала магчымай пры фінансавай падтрымцы Дзіна Ладрыгана, валанцёра з ірландскага дабрачыннага фонду «Burren Chernobyl Project».
Таццяна Марцьянава.
Фота Алёны Марцьянавай

