З іх:
- па лініі крымінальнага вышуку - 218 злачынстваў;
- па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і процідзеяння гандлю людзьмі - 17 злачынстваў;
- па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі - 16 злачынстваў;
- па лініі іншых службаў - 86 злачынстваў.
За дванаццаць месяцаў 2019 года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбылося 26 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек загінулі і 25 атрымалі раненні.
У 2019 годзе супрацоўнікамі РАУС у ходзе пошукавых мерапрыемстваў выяўлена і канфіскавана 67 самагонных апаратаў 4 446 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.
Выяўлена 556 фактаў распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 128 грамадзян за дробнае хуліганства. У 2019 годзе на прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя накіравана 46 хранічных алкаголікаў.
Галіна Гамеза

