Першае дзіця нарадзілася ў 88 сем'ях (у 2018 - 87), другое - у 104 сем'ях (103), трэцяе - у 48 сем'ях (45), чацвёртае - 21 сям'і (14), пятае - 7 сем'ях (8), шостае - у 1 сям'і (6).
Узрост бацькоў: адна мама - да 18 гадоў, шэсьцьдзясят дзве - ад 20 да 25, восемдзесят шэсьць мам - ад 25 да 30 гадоў, шэсцьдзесят чатыры - ад 30 да 35, сорак мам - ад 35 да 40 гадоў, тры - ад 40 да 45. Айцы: адзін тата ва ўзросце да 19 гадоў, дваццаць восем - ва ўзросце ад 20 да 25, шэсцьдзесят восем - ад 25 да 30, шэсьцьдзясят шэсьць - ад 30 да 35, трыццаць восем - ад 35 да 40, сямнаццаць - ад 40 да 45, тры - ад 40 да 45, 5 пап ва ўзросце ад 50 і старэй. Самыя папулярныя ў нашым раёне імёны хлопчыкаў: Канстанцін, Міхаіл, Аляксандр, Арцём і Мацвей; дзяўчынак: Аліса, Варвара, Ева, Сафія і Дар'я.
Дзве пары двайнятак зарэгістравана у 2019 і 7 пар - у 2018г. Зарэгістравана па заяве маці (няма бацькі) 41 дзіця, у 2018г. - 44. Усталявалі бацькоўства у 2019 годзе 52 мужчыны, у 2018г. - 32. Усынавілi сёлета 3 дзяцей, 4 чалавекі памянялі імя. Зарэгістравалі шлюб у 2019 годзе 169 пар, скасавалі - 27 пар.
Памерлі за дванаццаць месяцаў гэтага года 488 чалавек (мужчыны - 237, жанчыны - 251). У 2018 годзе памерлi 515 чалавек (мужчыны - 255, жанчыны - 260). Дзеці да 18 гадоў - 3 (у 2018г. - 2). Працаздольнага ўзросту - 110 чалавек (2018г. - 105), пенсіянеры - 408 (445). Памерлі з прычыны хваробы - 468 (2018г. - 442), 4 - па старасці (2018г. - 56), 15 - у выніку няшчасных выпадкаў (2018г.- 16), 1 бомж памёр у 2019г. і адзін бомж - у 2018г.

