Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 Студзень 2020

У раённым этапе фестывалю «Я – даследчык» ўдзельнічалі і самыя маленькія: выхаванцы дзіцячых садоў Чэрвеньскага раёна

Самымі маленькімі даследчыкамі рухае цікаўнасць: ім усё хочацца ведаць, таму і ў даследчых работах дашкольнікі ўдзельнічаюць з задавальненнем.

Выступленні ўдзельнікаў фестывалю ацэньвала журы: Святлана Аношка, загадчык сектара адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама, Ала Крук, загадчык Чэрвенскім раённым вучэбна-метадычным кабінетам, Вольга Белякова, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага садка №6 г. Чэрвеня, Таццяна Аспанава, намеснік загадчыка Чэрвеньскага цэнтра развіцця дзіцяці і Жанна Барнавiцкая, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага садка №1 г.Чэрвень.

У гэтым годзе на суд журы было прадстаўлена 9 даследчых работ. Каця Трыгубовіч з дзіцячага сада №1 г.п.Смілавічы (кіраўнік Таццяна Брэчка) даследавала тэму «Для чаго патрэбны гадзіннік?» Дзяўчынка прыйшла да высновы, што без іх сучаснаму чалавеку жыць проста немагчыма, таму што яму ўсюды трэба паспець.

Эвеліна Аносава з дзіцячага садка №2 г.п.Смілавічы (кіраўнік Анжэла Масел) даследавала тэму «З якіх раслін можна заварыць смачны і карысны чай». Яна высветліла, што можна піць не толькі традыцыйны сапраўдны чай, а можна заварваць і некаторыя іншыя расліны, якія не менш карысныя і добра спатольваюць смагу.

Захар Собалеў, выхаванец Запольскага дзіцячага сада (кіраўнік Наталля Мароз) прадставіў працу «Што такое фокусы і змагу я іх паказваць?». Хлопчыку ўдалося раскрыць сакрэты некаторых фокусаў і прадэманстраваць іх, тым самым давёўшы, што няма нічога немагчымага.

Хлопцы даследавалі тэмы «Дзе і як жывуць мурашкі? (Гэтыя пытанні цікавілі Дамініка Кішко з Раваніцкага дзіцячага сада, кіраўнік Людміла Кульша)

і «Чаму так назвалі жука?» (Гэтым цікавіўся Дзяніс Лобан з дзіцячага садка №2 г.Чэрвень, кіраўнік - Аксана Свірыдовіч).

«Чаму ў ёлачкі з'едлівыя іголачкі?» - такая тэма хвалявала Лізу Борбут з Хутарскога дзіцячага сада (кіраўнік Людміла Ладуцька).

А Ксенія Хмяльніцкая з дзіцячага садка №6 вывучала пытанне: «Чаму бывае алергія на котак?» (Кіраўнік Людміла Абыдзенiк).

Аліну Абрамаву цікавіла, чаму ад лука плачуць? Гэтай тэме яна і прысвяціла сваю даследчую працу (кіраўнік - Таццяна Абрамчык).

Уладзік Школьнікаў з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Чэрвень (кіраўнік Марына Папова) вывучаў вельмі сур'ёзны пытанне: «Ці могуць жывёлы нашага часу быць сваякамі дыназаўраў?». І яму ўдалося знайсці на яго адказ.

На думку журы, усе рабяты вельмі грунтоўна рыхтаваліся да фестывалю, вывучалі падрабязна вылучаныя тэмы. І, вядома ж, не абышлося без дапамогі бацькоў і выхавальнікаў.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць