У рамках акцыі «Цуды на Каляды» ліцэісты і іх настаўнікі набылі падарункі і адправіліся ў раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, які паміж сабой усе называюць прасцей і па-свойску «прытулак». Ён знаходзіцца прама ў Смілавічах, з некаторымі з яго былых ці цяперашніх выхаванцаў сёй-той з мясцовых нават знаёмы. Гэтыя дзеці вучацца ў школе і займаюцца ў гуртках і секцыях, як усе іх аднагодкі. Але вось калі ўсе астатнія разыходзяцца па хатах у свае сем'і, выхаванцы цэнтра толькі глядзяць ім услед...
Магчыма, многія праз нейкі час вярнуцца дадому. А пакуль, каб падарыць гэтым дзецям адчуванне свята, радасць і надзею на тое, што на свята Божага Нараджэння сапраўды адбываюцца цуды, кожны з прыйшоўшых сюды ліцэістаў аддаў разам з падарункам часцінку дабрыні свайго сэрца.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

