Усім удзельнікам быў вымераны крывяны ціск. З5 з іх накіраваны на даабследаванне ў бальніцу. Акрамя таго, тым, хто прымаў удзел у акцыі нашча, быў вымераны ўзровень глюкозы ў крыві (68 чалавек). Жадаючыя мелі магчымасць таксама даведацца вочны ціск з дапамогай бескантактавага пнеўматанометра, вымераць сваю вагу і рост, вылічыць індэкс масы цела.
Падчас правядзення акцыі працавала «гарачая» тэлефонная лінія. Патэлефанаваўшы па якой, можна было атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія тычацца прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Лекарамі бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, памочнікамі лекараў праведзена 30 гутарак у паліклініцы, жаночай кансультацыі, «школе здароўя». Грамадзянам, у арганізацыі і ўстановы раздадзены буклеты, ўлёткі і памяткі па тэматыцы здаровага ладу жыцця.
Таццяна Марцьянава

