Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

13 Студзень 2020

Складзены графік праверкі ведаў па ахове працы на 2020 год. За не праходжанне могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кіраўнікі, спецыялісты (згодна з зацверджаным у арганізацыі пералікам), члены камісіі арганізацыі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы павінны праходзіць праверку ведаў па пытаннях аховы працы не пазней за месяц з дня прызначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей за адзін раз у тры гады.

У камісіі Чэрвеньскага райвыканкама для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, спецыялісты па ахове працы, члены камісій для праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы арганізацый, падпарадкаваных райвыканкаму, а таксама арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, у тым ліку суб'екты малога прадпрымальніцтва.

У адпаведнасці з графікам працы камісіі Чэрвеньскага райвыканкама для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы на 2020 год вызначаны наступныя даты правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы: 15 студзеня, 12 лютага, 11 сакавіка, 8 красавіка, 13 мая, 10 чэрвеня, 8 ліпеня, 12 жніўня, 9 верасня, 14 кастрычніка, 11 лістапада, 9 снежня.

Графік працы камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы на 2020 год размешчаны на сайце Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта www.cherven.minsk- region.by ў раздзеле «Ахова працы». Інфармацыю аб працы камісіі можна ўдакладніць па тэлефоне 28517 або па адрасе г. Чэрвень, пл. Свабоды, 1, кабінет 17 (сектар працоўных адносін упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама).

Згодна з часткай першай артыкула 9.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях не праходжанне службовымі асобамі ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны праверкі ведаў па пытаннях аховы працы цягне за сабой прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 40 базавых велічынь.

Алена Кацько,

галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці

і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць