Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

14 Студзень 2020

Страсці на Камарова: расiяне купілі дом у Чэрвені і даказалі ў судзе, што пераплацілі 36 тысяч

У 2017 годзе пара пенсіянераў-расiян купіла ў Чэрвені дом за 45 тысяч даляраў курсам. Ціхі прыватны сектар на вуліцы Камарова, як у нас кажуць - «за трэцяй школай». Купілі летам, а ўвосень сталі скардзіцца на працякаючы дах і іншыя дэфекты канструкцыі.

Новыя гаспадары падалі на прадаўца ў суд. У раёне і ў вобласцi суды ў пазове адмовілі. Справа дайшла да Вярхоўнага суда, адкуль яго накіравалі на паўторны разгляд у Бярэзінскі суд. Пазоўнікі сабралі мноства дакументаў, правялі экспертызы. У выніку прадаўца абавязалі вярнуць каля 36 тысяч рублёў. Экспертызамі ўстаноўлена, што столькі трэба, каб ліквідаваць праблемы з каналізацыяй і электраправодкай, перарабіць дах.

Упершыню ў гісторыі краіны атрымалася такая сітуацыя, што людзі, прадаўшы дом, праз пару гадоў павінны вярнуць пакупнікам больш за палову яго кошту.

Чэрвеньская сям'я, якая прадала дом расiянам - таксама пенсіянеры. Яны нязгодны з рашэннем суда аб вяртанні грошай. Былая гаспадыня Вольга пражыла ў доме амаль 30 гадоў. У ім у апошнія гады перад продажам многае зменьвалася, рамантавалася і мадэрнізавалася. Усё рабілася сваімі рукамі.

Рыэлтараў не наймалі, прадалі самі па аб'яве ў інтэрнэце. Расiяне купілі дом у трэці прыезд, папярэдне ўсё ўважліва агледзелі, злазілі на дах. Яны пры куплі былі з рыэлтарам і не гандляваліся.

Надзея кажа, што на гэты раз ужо пасля трох пасяджэнняў суд першай інстанцыі вынес рашэнне: спагнаць з прадаўца 36 700 рублёў.

Вольга плануе падаваць скаргу на рыэлтара, бо лічыць, што ён дрэнна выканаў сваю працу. Таксама яна лічыць, што сумы экспертыз на выпраўленне недахопаў будаўніцтва занадта вялікія.

Юрысты не памятаюць выпадку, каб камусьці ў Беларусі ўдавалася вярнуць грошы, выдаткаваныя на куплю жылля. Калі гэта адбудзецца, то ў далейшым будуць магчымы і іншыя такія выпадкі. Купіў жыллё, пажыў, выявіў недахопы - даказаў у судзе, што пераплаціў, і вярнуў грошы. Гэты выпадак кажа нам пра тое, што сённяшнія ўмовы існавання такія, што, хочам мы гэтага ці не, а ўсё трэба рабіць па правілах і па законе. І на ўсе дзеянні з маёмасцю патрэбныя дазволы і дакументы. Інакш потым можа атрымаецца так, што вось адчуваеш, што ты накшталт і не вінаваты - а выходзіць, што трэба плаціць...

А што з гэтай нагоды думаеце Вы, чытач? Пішыце ў каментарах.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць