Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

14 Студзень 2020

У Чэрвеньскім раёне мужчына, выкінуўшы смецце ў лесе, трапіў у аб'ектыў фотапасткі

Як распавяла «Раеннаму весніку» намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай працы Жанна Чарнавец, здымак, зроблены фотапасткай ў адным з кварталаў Грабянецкага доследна-вытворчага лясніцтва, паступіў на электронную пошту ляснічага, і ён аператыўна выехаў на месца.

Мужчына-парушальнік прызнаў сваю віну і прыбраў смецце, таму на першы раз яго папярэдзілі.

Між тым, за забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці дзеючым заканадаўствам прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь (паўторнае на працягу года такое парушэнне можа прывесці да крымінальнай адказнасці). Тыя ж дзеянні, што выконваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, караюцца штрафам у памеры да 50 базавых велічынь, юрыдычнымі асобамі - да 300 базавых велічынь.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць