Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

15 Студзень 2020

Раённы этап конкурсу «Я – даследчык» «Прыродазнаўства» (жывая прырода): спаборнічалі малодшыя школьнікі Чэрвеньшчыны

У Чэрвенскай гімназіі №1 імя В. А. Караля сабраліся хлопцы і іх настаўнікі – кіраўнікі дзіцячых даследчых работ.

Журы ў складзе галоўнага спецыяліста ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ганны Савайтан, настаўніцы геаграфіі СШ №2 імя А.К.Флягонтава г. Чэрвеня Ірыны Хендогiнай, настаўніцы хіміі гімназіі №1 імя В.А.Караля Таццяны Хомчык і настаўніцы біялогіі СШ №4 Веранікі Шчурок ацэньвалі выступленні вучняў.

У намінацыі «Прыродазнаўства» (жывая прырода) было прадстаўлена 5 прац.

Сяргей Тарасёнок, вучань 4 класа СШ №2 імя А.К.Флягонтава г. Чэрвеня (кіраўнік - Таццяна Тарасёнак) прадставіў працу «Дрэва долара і бізнэсмэна - сімвал поспеху і прыгажосці». Хлопчык захапіўся вырошчваннем экзатычнай расліны - замiакулькас змеялiстны, больш вядомага нам як грашовае дрэва. Вядома, што гэта расліна ў хатніх умовах квітнеее вельмі рэдка. Сяргей вывучыў ўмовы, якія неабходна яму стварыць, каб «дрэва» заквітнела. І гэта яму ўдалося!

Цудоўныя ўласцівасці цытрыны вывучала вучаніца 4 класа гэтай жа школы Ульяна Галіеўская (кіраўнік - Наталля Сямёнава). Вынікі сваіх назіранняў і даследаванняў дзяўчынка прадставіла ў працы: «Цуда-садавіна побач з намі». Ульяне ўдалося пераканацца, што з дапамогай цытрыны можна засцерагчы сябе ад мікробаў, вывесці плямы на тканіны, напіцца смачнай гарбаты і нават зрабіць сімпатычныя (нябачныя чарнілы) для сакрэтнага ліста.

Шмат цікавай інфармацыі пра яйкі пачулі ўсе ўдзельнікі фестывалю. Яе паведаміў вучань 3 класа Раваніцкай СШ Глеб Клінцэвіч (кіраўнікі - Наталля Бярдянава і Ніна Мароз). Вынікі сваіх даследаванняў ён абагульніў у працы: «Яечка не простае, яечка...».

За мурашкамі назіраў вучань 4 класа Смілавіцкай СШ №1 Кірыл Сафронаў (кіраўнік - Лідзія Лапцёнак). Ён распавёў шмат цікавых фактаў з жыцця мурашынай сям'і.

Вучаніца 3 класа Валерыя Баравік (кіраўнік - Аксана Купровіч), даследуючы тэму «Звычайны вуж», праявіла самую сапраўдную адвагу: не кожная дзяўчынка адважылася б узяць у рукі вужа. А вось Валерыя лічыць, што яны зусім ня страшныя, і вельмі нават добра, калі вужы селяцца побач з жыллём чалавека.

На думку журы, усе хлопцы добра справіліся з задачамі, якія ставілі перад сабой, праводзячы даследаванні. На абласны этап фестывалю будзе прадстаўлена праца Валерыі Баравік «Звычайны вуж».

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі падарункі і Граматы ад упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць