З 43 пажараў 26 адбыліся ў жылых дамах, 11 - у гаспадарчых пабудовах, 3 - у аўтамабілі, 1 - у полі, 2 - на аб'ектах арганізацый. Шэсць пажараў адбылося ў Чэрвені, чатыры — на тэрыторыі Чэрвеньскага сельсавета (адзін загінулы), дванаццаць – на тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета (адзін загінулы), чатыры - у Валевацкім сельсавеце, тры - у Калодзежскім, дзесяць - у Лядзенскім (два загінулых), два пажары адбыліся ў Кліноцкім сельсавеце (адзін загінулы), адзін пажар - у Раваніцкім сельсавеце, адзін - у Руднянскім сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў паслужылі: парушэнне правілаў прылады і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад - 15 выпадкаў, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 6 выпадкаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём - 19 выпадкаў, падпалы - 1 выпадак, дзіцячае свавольства з агнём - 1 выпадак, іншыя - 1 выпадак.
Галіна Гамеза

