Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

15 Студзень 2020

Дабрачынны канцэрт «Калядныя сустрэчы» прайшоў у Чэрвені

Традыцыйны Калядны дабрачынны канцэрт прайшоў у раённым Цэнтры культуры ў пятніцу 10 студзеня.

У зале сабраліся неабыякавыя людзі, якія жадаючыя разам адзначыць светлае свята Божага Нараджэння, успомніць людзей, якія ажыццяўляюць дабрачынныя праекты, павіншаваць адзін аднаго з радаснай падзеяй. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся настаяцель Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі. Удзельнікі канцэрту: самадзейныя артысты, навучэнцы школы мастацтваў, выхаванцы нядзельнай школы, госці з Мінска прадставілі разнастайную праграму з пастаноўкамі, песнямі, вершамі на калядную тэматыку. Кожнае выступленне маладых талентаў гледачы сустракалі гучнымі апладысментамі і захопленымі воклічамі. Сродкі, сабраныя ад продажу білетаў на канцэрт, будуць накіраваны на дабрачынныя мэты. На канцэрце, ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ўзнагароды пераможцам конкурсу першае месца атрымалі Кацярына Мажароўская і Вікторыя Зелянкевіч, другое - у Аляксандры Дадалка, Лізаветы Фраловай і Карыны Чарнавец. Сафія Храмцова заняла трэцяе месца. Віншуем!

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць