Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

15 Студзень 2020

Гэтая неверагодная зіма: жыхары Чэрвеня знаходзяць у лесе грыбы!

Магчыма, старажылы памятаюць нешта яшчэ больш неверагоднае з умоў надвор'я, але ў 21-м стагоддзі такой цёплай зімы яшчэ не было! Зялёная трава, плюсавая тэмпература і адсутнасць снегу больш нагадваюць людзям вясну. Зрэшты, не толькі людзям.

Збітая з панталыку цёплым надвор'ем, не па-зімоваму пачынае сябе паводзіць і прырода! Жыхары Червеня знаходзяць у навакольных лясах грыбы. Пра гэта «Раённы веснiк» даведаўся з апытання ў сацсетцы Вконтакте. Некалькіх удзельнікаў апытання сказалі, што бачылі грыбы на ўласныя вочы, ці ж ім пра гэта распавялі сваякі. Адна з падпісчыц ў доказ даслала фота, зробленае 5 студзеня.

Многія карыстальнікі выкладваюць у сваіх акаўнтах фатаграфіі з распусціўшымiся гіяцынтамi на клумбах, хтосці заўважыў, што ў садзе брыняюць ныркі.

Яшчэ адна з падпісчыц распавяла, што каля тыдня таму павяла свайго сабаку на прагулку у лесапарк, і там... сабаку укусіў клешч!

Калі вы таксама бачылі ў лесе грыбы або жадаеце выказаць сваё меркаванне аб цёплай зіме, можаце падлучыцца да нашага апытання ў нашай групе ў сацсетцы ВК, гэта тут https://vk.com/chervennews?w=wall-96906659_4292

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Юліі КАЗАЧОНАК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць