Энерганасычаныя трактары гатовыя да выхаду ў поле на 76 адсоткаў, глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты - на 52, камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты - на 59, 4-9-корпусныя абаротныя плугі - на 57 працэнтаў. Больш за 50 працэнтаў складае гатоўнасць машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў, сеялак для кукурузы, апырсквальнікаў.
Найбольш высокі працэнт гатоўнасці энерганасычаных трактароў, пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі да веснавых палявых работ (70-73%) - у філіялах «Агра-Бокс» СП «Унібокс», «Новыя Зялёнкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1» і СГК «Велікаполле» УП «Мінсктранс».

