Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Студзень 2020

Прыём грамадзян: 201 пісьмовых і вусных зваротаў паступіла ў Чэрвеньскі райвыканкам ад жыхароў г. Чэрвеня, 79 з іншых раёнаў

За 2019 год у Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт паступіла 474 звароты грамадзян. З іх: 173 пісьмовых, 144 вусных, электронных 157, што складае + 28,8% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года.

Пісьмовых зваротаў зменшылася на 2,2%, павялічылася колькасць зваротаў вусных на 0,6%, электронных на 227% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018г. Найбольшая колькасць пісьмовых і вусных зваротаў паступіла ў Чэрвенскі райвыканкам ад жыхароў г. Червеня - 201, з іншых раёнаў - 79, з сельвыканкамаў: Смілавіцкага - 67, Валевацкага - 23, Руднянскага - 21, Лядзенскага -21, Кліноцкага - 20.

Асноўны працэнт зваротаў грамадзян па-ранейшаму складаюць пытанні: жыллёва-камунальнай гаспадаркі - 43%; камунальнай і дарожнай гаспадаркі - 20% (капітальны і бягучы рамонт дамоў, рамонт даху, добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, вулічнае асвятленне, невыкананне тэмпературнага рэжыму, аплата камунальных паслуг, рамонт каналізацыйнай сістэмы, і інш); рамонту дарог - 9,2% (будаўніцтва, рэканструкцыя эксплуатацыя дарог, утрыманне і рамонт вуліц сельскіх населеных пунктаў раёна); жыллёвай гаспадаркі - 6,5% (вылучэнне сацыяльнага, арэнднага жылля, купля жылля); землекарыстання - 6,5% (зямельныя спрэчкі паміж суседзямі ў сельскай мясцовасці, і ў садовых таварыствах, падаўжэнне тэрміну арэнды на зямельны ўчастак і інш.); водазабеспячэння - 3,5% (адключэнне ад цэнтральнага вадаправода, якасць пітной вады, аплата за водазабеспячэнне і інш.); транспарту - 2,3% (рух рэйсавых аўтобусаў, транспартнае абслугоўванне).

Ні адзін зварот грамадзян не застаецца без увагі адпаведных службаў раёна. Так, у чэрвені 2018 года быў калектыўны зварот жыхароў Чэрвеня, у якім паведамлялася, што ў доме па вул. Б.Хмяльніцкага, д.4 ў большасці кватэр адсутнічае ацяпленне, батарэі халодныя, неабходны рамонт даху. У студзені 2019 г. жыхароў апавясцілі, што Чэрвеньская ЖКГ падрыхтавала праектна-каштарысную дакументацыю па аб'екце «Капітальны рамонт дома №4 па ул.Б. Хмяльніцкага г.Чэрвень». У цяперашні час праект прайшоў дзяржаўную экспертызу, праведзены таргі па выбары падрадчыка на выкананне работ па капітальным рамонце жылога дома. Зараз падрадчыкам Чэрвеньскага РСУ праводзіць работы па капітальным рамонце жылога дома згодна з праектна-каштарыснай дакументацыі. Зварот застаецца на дадатковым кантролі. Па-ранейшаму застаецца на кантролі зварот грамадзян, якія пражываюць па адрасе г.п. Смілавічы, вул. М. Горкага д.22 па пытанні цеплазабеспячэння шматкватэрнага жылога дома, выкананне бягучага рамонту дома, заладка расколін на фасадзе. Работы па бягучым рамонце фасада дома перанесены на першае паўгоддзе 2020 года.

Нягледзячы на ​​тое, што ў раёне пастаянна вядзецца работа па добраўпарадкаванні, рэканструкцыі, будаўніцтве і рамонце дарог і вуліц, скаргі па гэтых пытаннях, а таксама па неналежнаму стану пад'ездаў да садаводчых таварыстваў і могілак, размешчаных на тэрыторыі раёна, працягваюць паступаць. Не зніжаецца колькасць зваротаў па зямельных спрэчках паміж суседзямі ў г. Чэрвень, у садовых таварыствах «Люстраное», «Ігуменскі 2008», а таксама жыхароў сельскіх населеных пунктаў в. Вялікая Ганута, в. Грабёнка г.п. Смілавічы в. Петравiнка.

На пастаянным кантролі райвыканкама пытанні транспартнага абслугоўвання насельніцтва. Неабходна адзначыць, што філіял «Аўтапарк №20» ААТ «Мінаблаўтатранс» абслугоўвае маршруты згодна з патрабаваннямі сацыяльнага стандарту. Маючь месца выпадкі невыканання аўтобусных рэйсаў абумоўленыя тэхнічнай няспраўнасцю і недастатковай колькасцю аўтобусаў.

За 2019 год кіраўніцтвам раёна праведзена 116 асабістых прыёмаў грамадзян, 65 выязных прыёмаў, праведзена 116 «прамых тэлефонных ліній». 49 зваротаў грамадзян, якія патрабуюць дадатковага здзяйснення пэўных дзеянняў, выкананне работ, аказанне паслуг знаходзяцца на кантролі ў райвыканкаме.

Наталля Баранава, загадчык сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Чэрвеньскага райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць