У стане алкагольнага ап'янення чалавек здзяйсняе ўчынкі, якія несумяшчальны са званнем - бацька. Каб засцерагчы дзяцей і даць магчымасць гора-бацькам адумацца, давесці да ладу сваё жыллё, знешні выгляд і думкі, прыпадае на час адбіраць у іх дзяцей і змяшчаць у сацыяльны прытулак.
Менавіта такія бацькі былі запрошаны на чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
У маці адабрана 7-гадовае дзіця. Яно прызнана маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змешчана ў прытулак. А што ж маці? Нягледзячы на тое, што яна прайшла рэкамендаваны лекарам-нарколагам курс лячэння ад алкаголю, працягвае бадзяцца і весці амаральны лад жыцця. З ёй будзе працягнута індывідуальная работа.
У іншай маці адабрана трое дзяцей: 9-ці, 8-мі і 6-ці гадоў. Застаць яе дома практычна немагчыма. Пра час пасяджэння камісіі яна была папярэджана, але на яго не з'явілася. Да адабрання дзеці пражывалі з сужыцелем маці.

Два пытаннi, разглядаемых на пасяджэнні камісіі, тычыліся выканання планаў абароны інтарэсаў непаўналетніх, адабраных у бацькоў. У першым выпадку ў сям'і было адабрана дзіця ва ўзросце да года. Бацькі імкнуцца ліквідаваць усе прычыны, якія прывялі да адабрання, з'явілася надзея, што да заканчэння тэрміну, дадзенага сям'і на выпраўленне, дзіцяці ім вернуць. Чаго не скажаш пра іншую сям'і, у якой адабрана трое дзяцей: 12-ці, 9-ці і 6-ці гадоў. Бацька не выканаў рэкамендацыі ўрача-нарколага, ёсць запазычанасць па аплаце за наведванне дзіцячага сада і прытулку. Акрамя таго, маці на камісіі паводзіла сябе непаважліва ў адносінах да прысутных, нават агрэсіўна. Камісія вымушана была звярнуцца ў раённы аддзел міліцыі па факце неадэкватных паводзін грамадзянкі. У дачыненні да апошняй распачаты адміністрацыйны працэс па арт.17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (КаАП РБ).
Камісія рэкамендавала абодвум бацькам вырашыць пытанне аб працаўладкаванні па месцы жыхарства, маці рэкамендавана кансультацыя ўрача-псіхіятра.
Дзве адміністрацыйных справы было разгледжана ў дачыненні да непаўналетняй, навучэнкi ліцэя, якая здзейсніла два крадзяжы. Яна прызнаная вінаватай па ст.10.5, ч.1 КаАП РБ (дробны крадзеж). Аб'яднаўшы дзве справы ў адну вытворчасць і ўлічваючы, што непаўнагадовая не мае крыніцы даходу, прызначана мінімальнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

