Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Студзень 2020

Справаздачны сход: кіраўнікі ўстаноў культуры Чэрвеньшчыны распавялі, што зроблена за год

У сходзе ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх устаноў культуры раёна.

Краязнаўчы музей, школы мастацтваў Чэрвеня і Смілавіч, сетка сельскіх Дамоў культуры і РЦКiД, раённая бібліятэка, аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі - кіраўнікі кожнай з гэтых структур зрабілі справаздачу аб праведзенай за год працы.

У справаздачах дырэктараў Чэрвенскай і Смілавіцкай школ мастацтваў Галіны Прышывалка і Сафіі Андрончык былі пералічаныя дасягненні выхаванцаў ўсіх аддзяленняў. У Чэрвені на пяці аддзяленнях займаецца 341 чалавек пад кіраўніцтвам 27-мі педагогаў. У Смілавічах - чатыры аддзяленні, на якіх навучаецца 179 школьнікаў. Перасоўныя выставы карцін, тэматычныя вечары-канцэрты, удзел у конкурсах і фестывалях - неад'емная частка навучальнага і творчага працэсу ў абедзвюх школах.

Пра поспехі юных талентаў Чэрвеньшчыны сведчыць вялікая колькасьць атрыманых на розных конкурсах дыпломаў. Пры гэтым многія чэрвеньскія педагогі таксама выступаюць на розных конкурсах і атрымліваюць узнагароды, асабістым прыкладам паказваючы вучням, да якіх вяршыняў імкнуцца.

Дырэктар раённага краязнаўчага музея Алена Забаронак разам са сваімі супрацоўнікамі ў мінулым годзе знаходзіліся ў няпростай сітуацыі: выставачныя залы былі на рамонце, а ў канцы года ўвесь будынак ліквідавалі, каб пабудаваць новы. Тым не менш, гэта не перашкодзіла калектыву на высокім узроўні весці навукова-фондавую, экспазіцыйна-выставачную і навукова-асветніцкую працу. У асноўны фонд музея прынята 252 прадмета, папоўнілі калекцыю «Друкаваныя выданні», «Прадметы побыту», «Фотаматэрыялы» і іншыя.

Алена Валер'еўна распавяла аб арганізаваных для жыхароў Чэрвеня і раёна персанальных выставах беларускіх мастакоў і перасоўныя выставах на розную тэматыку. Музей удзельнічаў у такіх значных міжнародных мерапрыемствах, як акцыя «У гонар агульнай перамогі», канферэнцыя «Музеі ў 21-м стагоддзі», мерапрыемствах да 200-годдзя кампазітара Манюшкі, 30-годдзю вываду войскаў з Афганістана, навукова-практычных форумах і круглых сталах .

За год краязнаўчы музей наведалі 6 295 чалавек. Тут прайшло 13 выстаў, 98 экскурсій, 25 лекцый. Дырэктар музея атрымала грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пашырэнне экспазіцыі, прысвечанай Станіславу Манюшку.

У выступе Марыны Патапенка былі пералічаны асноўныя напрамкі работы аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Інфармацыйна-тлумачальную працу ў раёне у 2019 годзе вялі 62 чалавекі, у тым ліку 57 спецыялістаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, а таксама 13 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія здзейснілі 375 выездаў па раёне. Працуе сайт райвыканкама, праводзяцца штомесячныя навучальныя семінары, наладжана канструктыўнае супрацоўніцтва мясцовых органаў улады з грамадскімі аб'яднаннямі, партыямі і рэлігійнымі суполкамі. У раёне дзейнічаюць структуры чатырох партый і 25-і грамадскіх арганізацый. Самыя шматлікія - БРСМ, «Белая Русь», ветэранская арганізацыя, Чырвоны крыж, Беларускі Саюз жанчын і Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане. Зарэгістраваны 24 рэлігійныя суполкі.

Актыўна вядзецца работа ў сферы маладзёжнай палітыкі і патрыятычнага выхавання. У нашым раёне жыве 6 860 чалавек да 31 года. За 1 140 з іх - члены БРСМ. У 2019 годзе на Чэрвеньшчыне дзейнічала 13 валанцёрскіх і 7 студэнцкіх атрадаў.

Марына Патапенка адзначыла, што на высокім арганізацыйным узроўні ў мінулым годзе прайшла кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Актыўна і прафесійна вялася агітацыйная і інфармацыйная праца, праведзены 21 пікет ініцыятывай і агітацыйнай груп.

З справаздачамі на сходзе таксама выступілі дырэктар раённай бібліятэчнай сістэмы Наталля Ліфанава і дырэктар раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Алена Гоман.

Прысутнічаўшая на мерапрыемстве намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька засяродзіла ўвагу работнікаў культуры на тым, што гэты год будзе вельмі насычаным і адказным, так як запланаваны прэзідэнцкія выбары, ідзе 75-гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а Чэрвень яшчэ і стане «сталіцай» абласных «Дажынак». Таму, як адзначыла Ала Канстанцінаўна, трэба з усёй адказнасцю паставіцца да працы і выканаць яе якасна і эфектыўна.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць