Яны абмеркавалі пытанні духоўна-маральнага выхавання моладзі, сумесныя намаганні выканаўчай улады і рэлігійных суполак па прафілактыцы сямейнага недабрабыту. Удзельнікі сустрэчы вызначылі перспектывы супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў гэтых напрамках.



— Я лічу, што папераджальная праца - гэта адна з галоўных задач царквы. Тыя ж няшчасныя сем'і не адразу сталі такімі – выказаў меркаванне служыцель царквы «Блаславенне» Алег Калеснік.

Ала Шахоцька выказала надзею на больш цесны удзел мясцовых суполак у арганізацыі нацыянальна-культурных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На сустрэчу са святарамі былі таксама запрошаны прадстаўнікі раённай землеўпарадкавальнай службы, аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, МНС. Яны патлумачылі пытанні па афармленні рэлігійнымі арганізацыямі зямельных участкаў і дакументацыі на будаўніцтва царкоўных будынкаў, па пажарнай бяспецы на культавых аб'ектах.

Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрацевіч нагадаў, што у 2019 годзе адбылося два пажары ў цэрквах - у Мінску і ў вёсцы Лелікава Брэсцкай вобласці.
- У пытаннях прафілактыкі пажараў вам будзе аказана максімальная дапамога з нашага боку, - запэўніў ён.
На заканчэнне сустрэчы святары прадставілі ў мультымедыйных прэзентацыях напрамкі працы сваіх абшчын, ад царкоўна-прыходскай да грамадскай.


