У рамках праекта набыты вертыкалізатар для дзяцей з дыягназам ДЦП (дзіцячы цэрэбральны параліч), швейная машына, дыдактычныя панэлі, дапаможнікі, гульні, набор дарожных знакаў для вывучэння правілаў дарожнага руху.

Камплекты цацак для ролевых гульняў у малодшую групу. На гэтыя закупкі спонсарамі - міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй «Юніхелп» былі вылучаны грошы — 9745 рублёў.

— Мы вельмі ўдзячныя нашым спонсарам, - сказала дырэктарка ўстановы Святлана Буцавіцкая.

– Усё набытае абсталяванне дазваляе нам вырашыць задачы па паляпшэнню ўмоў навучання нашых дзяцей у адпаведнасці з іх здольнасцямі, пазнавальнымі магчымасцямі і інтарэсамі, а таксама дае выхаванцам магчымасць для ўзаемадзеяння і зносін, актыўнага ўдзелу ў сацыякультурным жыццi грамадства.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

