Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Студзень 2020

Вальс Манюшкі прынёс дыплом: вучаніца Чэрвенскай школы мастацтваў прывезла ўзнагароду з музычнага фестывалю

Ліза Лазоўская - выхаванка Чэрвеньскай школы мастацтваў.  Нядаўна яна стала дыпламанткай прэстыжнага музычнага конкурсу, які праходзіў у Заслаўі.

Ліза ўжо шосты год вучыцца граць на фартэпіяна ў выкладчыка Галіны Прышывалка.

17 студзеня дзяўчына разам са сваім выкладчыкам пабывала на прэстыжным мерапрыемстве: юбілейным, дваццатым, музычна-адукацыйным свяце музыкі ў горадзе Заслаўі.

У рамках фестывалю там штогод праходзіць абласны конкурс юных піяністаў «Заслаускi сшытак», які збірае таленавітых юнакоў з усёй Міншчыны.

Як распавяла Галіна Прышывалка, яны з вучаніцай вырашылі аддаць данiну павагі нашаму земляку, вядомаму беларуска-польскаму кампазітару Станіславу Манюшку: «Ліза грала яго твор «Вальс A-Dur». Мы не памыліліся з выбарам - музыка ураджэнца Чэрвеньшчыны, злучаная з талентам Лізы, прынесла ёй заслужаную ўзнагароду!»

Ліза Лазоўская атрымала дыплом 2 ступені. Адразу пасля абвяшчэння вынікаў і ўручэння ўзнагарод яна з радасцю паведаміла пра свой поспеху дама, сваёй сям'і, а таксама шчыра падзякавала свайму выкладчыку за падтрымку.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Галіны ПРЫШЫВАЛКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць