Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Студзень 2020

Калектыў Чэрвеньскага РАУС праводзіў са службы свайго начальніка Аляксея Пратаповіча

Загадам Міністра ўнутраных спраў начальнік Чэрвеньскага РАУС палкоўнік міліцыі Аляксей Пратаповіч, які ўзначальваў аддзел на працягу васьмі гадоў, звольнены ў запас па пагадненні бакоў з правам нашэння міліцэйскай формы і знакаў адрознення.

Выступаючы на апошнім сходзе з асабістым складам, Аляксей Пратаповіч выказаў шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам за плённую сумесную працу.

– Служба ў Чэрвеньскім РАУС для мяне - сур'ёзны адрэзак жыцця, які пакіне ў памяці глыбокі след, - сказаў ён. - Дзякуй за тое, што мы разам стварылі станоўчы імідж аддзела ў вобласці і рэспубліцы, адрозніваемся стабільнасцю паказчыкаў, нягледзячы на змены крымінагеннай сітуацыі.

Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Сяргей Качановіч ад імя асабовага складу РАУС падзякаваў Аляксею Пратаповiчу за службу, за падтрымку і дапамогу. У знак удзячнасці Аляксею Аляксандравічу ўручылі памятны падарунак.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць