2020 год адзначаны святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа.
Указ распрацаваны ў рамках Плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У адпаведнасці з Указам аднаразовая матэрыяльная дапамога будзе аказана ў памеры:
2 500 рублёў - Героям Савецкага Саюза;
1 700 рублёў - інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г.;
асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 - 1945 гадах;
900 рублёў - ветэранам вайны з ліку асоб:
узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
працаваўшым на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;
працаваўшым на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. i ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;
700 рублёў - грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны:
членам сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужу і жонцы, што не ўзялі новы шлюб; дзецям - інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачораным); іншым утрыманцам) , якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам;
былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;
інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.
Пры наяўнасцi права на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па некалькіх падставах, дапамога будзе аказана па падставе, што прадугледжвае найбольшую выплату.
Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца па месцы пенсіявання названых катэгорый грамадзян у перыяд з 1 красавіка да 1 мая 2020 г. ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсій.

