У Беларусі ўзмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні яго распаўсюду. Праца спецыялістаў ведамства накіравана на прафілактыку захворвання сярод тых, хто прыязджае ў Беларусь з краін з неспрыяльнай эпідсітуацыяй. Таксама вядзецца праца, у тым ліку праз тураператараў, па папярэджанні грамадзян, якія выязджаюць з Беларусі ў турыстычныя паездкі. Каб аператыўна прыняць меры па недапушчэнні завозу віруса ў краіну - праводзяцца комплексныя мерапрыемствы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». У аэрапортах арганізаваны санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў з краін, у якіх выяўлена захворванне, у тым ліку з прымяненнем цеплавізійнага абсталявання.
Спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пастаянна адсочваюць дынаміку развіцця эпідэмічнай сітуацыі ў свеце і гатовыя да дыягностыкі ўзбуджальніка захворвання па метадычнай распрацоўцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Улады Кітая інфармавалі СААЗ пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. У пачатку студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каронавiрус 2019-nCoV. Лабараторнаму тэставанню падвергліся ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. У краіне прымаюцца меры для ўдасканаленнi тэхналогій, якія дапамогуць больш аператыўна выяўляць новыя выпадкі заражэння. Крыніца інфекцыі ў цяперашні час не ўстаноўлена. Большасць выяўленых хворых наведвалі аптовы рынак морапрадуктаў Ухань.
Прыкмет устойлівай перадачы ад чалавека чалавеку пакуль няма. Па стане на 21 студзеня агульная колькасць пацверджаных выпадкаў 2019-nCoV складае 222 (Кітай: 218, Тайланд: 2, Японія: 1, Рэспубліка Карэя: 1), у тым ліку 4 смерці (усе ў Ухань, Кітай). Колькасць зарэгістраваных выпадкаў захворвання ў Ухань (Кітай) уключае 15 работнікаў сферы аховы здароўя. Верагоднасць заражэння падарожнікаў падчас наведвання любых харчовых рынкаў ў Ухань лічыцца ўмеранай, паколькі крыніца інфекцыі невядома.

