Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Студзень 2020

Арт-сесія здадзена ўдала: чэрвеньскія мастакі ўзнагароджаны дыпломамі

Дваццатага студзеня ў Барысаве адбылося ўрачыстае ўручэнне Грамат пераможцам абласнога конкурсу юных мастакоў «Арт-сесія». Ёсць узнагароджаныя і сярод чэрвеньскіх выхаванцаў Школы мастацтваў.

Усяго журы ацэньвала каля 400 прац з 27 школ Мінскай вобласці.

Узнагароды атрымалі 134 чалавекі з 20 школ. Пераможцамі сталі дзве выхаванкі мастацкага аддзялення Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў.

Яна Цітова, якая займаецца ў выкладчыка Таццяны Пенкрат, ўзнагароджана дыпломам другой ступені.

Дамаглася прызнання і Аляксандра Дадалка (выкладчык Кірыл Манулік). У Сашы - дыплом першай ступені!

Таксама граматай «Арт-сесіі» была ўзнагароджана і школа за актыўнасць, высокую прафесійную падрыхтоўку вучняў і папулярызацыю дзіцячай творчасці.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Галіны ПРЫШЫВАЛКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць