У нашым горадзе гуляла 12 каманд, 9 з якіх прадстаўлялі Чэрвеньскі раён. Лепшай камандай на нашай пляцоўцы стала «Зорачка», адказаўшы на 37 пытанняў з 45-ці і паказаўшы трэці вынік у вобласці і дзявяты ў Беларусі.

Лепшай камандай ювяналаў (8-9 клас) на пляцоўцы стала «Паддоная лодка» з СШ №4, а лепшай дзіцячай (5-7 клас) - «Дранікі і венікі», зборная Запольскай і першай Смілавіцкай школ.
Прадстаўніком БЛІК на нашай пляцоўцы была Надзея Патрыхалiна, адна з першых выпускніц клуба «Ігумен». Гульнявое журы прадстаўлялі Алег Вабішчэвіч і Арцём Камінскi, гульцы студэнцкай каманды «45 lines».
Як адзначыла трэнер «Зорачкі» Ірына Вабішчэвіч, па выніках праведзенага сінхрона каманда яе падапечных выйграла пуцёўку на Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў. Чэмпіянат пройдзе ў Мінску ў красавіку і трэнер ўпэўненая, што чэрвенцы годна прадставяць там сваю малую радзіму.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

