Калектыў Чэрвеньскага аддзела аховы заняў годнае III месца ў турнірнай табліцы сярод аддзелаў Мiнскай вобласці. Начальнік упраўлення палкоўнік міліцыі Царук Алег Вячаслававіч ўручыў начальніку аддзела падпалкоўніку міліцыі Ермаловічу Сяргею Васільевічу памятны знак, а таксама ўзнагароды супрацоўнікам, прызнанымі «Лепшымі па прафесіі».
Прыемна адзначыць, што сярод 19 намінацый конкурсу прадстаўнікі Чэрвеньскага аддзела сталі лепшымі ў чатырох з іх: лепшы камандзір узвода міліцыі - старшы лейтэнант Ліневіч Уладзімір Сяргеевіч, лепшы міліцыянер групы затрымання - прапаршчык міліцыі Якубоўскі Іван Анатольевіч, лепшы начальнік аховы ўчастка - Кот Аляксандр Мікалаевіч, лепшы кіроўца групы тылавога забеспячэння - Раманенка Юрый Міхайлавіч. Дарэчы, Кот Аляксандр Мікалаевіч станавіўся лепшым па прафесіі сярод калег па прафесіі больш за пяць разоў, а Ліневіч Уладзімір Сяргеевіч - другі год запар.
Усе заслужаныя ўзнагароды занялі годнае месца ў экспазіцыі Кутка гісторыі нашага аддзела, папоўніўшы калекцыю кубкаў і ўзнагарод, заваяваных калектывам за мінулыя гады.
Яшчэ адным прыемным момантам стала ўручэнне ключоў ад новенькага красовер Джылі Эм гранд Х7, папоўніўшым парк службовых аўтамабіляў аддзела. Старшына міліцыі Андросаў Максім Ігаравіч, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання ў ліку іншых міліцыянераў-кіроўцаў падраздзяленняў аховы, быў уганараваны правы атрымаць ключы з рук начальніка ўпраўлення палкоўніка міліцыі Царука Алега Вячаслававіча і першым сесці за руль новага аўтамабіля.
Краснагiр Ірына, спецыяліст па кадрах Чэрвеньскага аддзела аховы

