Пра гэта распавёў першы серкетарь райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, які ўдзельнічаў у пленуме.
Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці, старшыня абласной ветэранскай арганізацыі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць у тых жа кірунках, што і БРСМ.
На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы абласной арганізацыі БРСМ за мінулы год, пазначаны недапрацоўкі, на якія трэба ў будучым звярнуць увагу. Намечаны планы і задачы на 2020 год. Павел КЛЫНДЗЮК распавёў, якія напрамкі будуць прыярытэтнымі ў 2020 годзе: « Гэта правядзенне патрыятычных акцый да 75-годдзя Перамогі, больш маштабная распрацоўка праекта «100 ідэй для Беларусі», арганізацыя студэнцкіх атрадаў і пашырэнне валанцёрскага руху».
На пленуме ўзнагародзілі актывістаў, па адным ад кожнага раёна.

Павел КЛЫНДЗЮК адзначыў, што ў нас шмат актыўнай моладзі, якая таксама заслугоўвае ўзнагарод, і ўсе годныя хлопцы будуць на працягу года адзначаны і заахвочаны:«У Чэрвені і ў Чэрвеньскім раёне шмат хто дапамагае весці выхаваўчую, патрыятычную, прафілактычную, спартыўна-аздараўленчую працу ў школах, у арганізацыях, на прадпрыемствах, у сельскай гаспадарцы. Па меры магчымасці будзем іх узнагароджваць!»

На самым жа пленуме першы сакратар абкама БРСМ Кірыл ШЫК ўручыў грамату абкама супрацоўніцы Чэрвеньскага райспажыўтаварыства Алене ГРЫНЬКО. Лена ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі-2019, у многіх раённых мерапрыемствах па лініі БРСМ. Дзяўчына на асабістым прыкладзе прапагандуе здаровы лад жыцця, ездзіць на абласныя і рэспубліканскія дабрачынныя забегі і паўмарафоны, дапамагае ў арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Паўла КЛЫНДЗЮКА

