Праверыць, ці не забыліся людзі выводзіць літары, можна будзе заўтра. 23 студзеня - Дзень ручнога ліста, альбо Дзень почырку.
Бясплатна адправіць паштоўку можна будзе падчас акцыі «Дзень ручнога ліста». Калі Вы будзеце на мінскім почтампте, а таксама ў Фаніпалі, Лагойску або Салігорску (гэта тыя гарады Мінскай вобласці, дзе дзейнічае акцыя) - ёсць магчымасць на пошце купіць паштовую картку або канверт з паштоўкай і ўручную, з цяплом у сэрца, як у старыя добрыя часы, напісаць родным ці сябрам. Ваша пасланне бясплатна даставяць у любую кропку Беларусі. Магчыма, у наступным годзе такая акцыя будзе і ў нашым горадзе. Бо чэрвенцы - людзі душэўныя, з задавальненнем напісалі б!..
Зрэшты, нічога не замінае ў любы дзень напісаць ліст або паштоўку і адправіць, хай нават і платна. Падрабязна пра месцы правядзення акцыі можна даведацца на сайце Белпошты.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

