Яна нагадала прысутным, як правільна пераходзіць праезную частку дарогі, пра неабходнасць пазначыць сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі, пра тое, што праезная частка дарогі з'яўляецца зонай падвышанай небяспекі і гуляць на ёй недапушчальна.
- Ездзіць на ровары па праезнай частцы дарогі дазваляецца непаўналетнім толькі з 14 гадоў, а да дасягнення гэтага ўзросту на ровары перасоўвацца можна толькі па ходніках, у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах і пад наглядам бацькоў, - адзначыла Юлія Буркун.

Асаблівую ўвагу яна надала зімовым забавам: катанні на санках, лыжах, цюбінгах і г.д. Катацца на іх можна толькі ў бяспечных месцах, дзе няма дарогі, выбіраць спадзістыя горкі, без перашкод у выглядзе слупоў, дрэў, будынкаў і абавязкова - пад наглядам дарослых.

Напрыканцы сустрэчы прайшла віктарына па правілах дарожнага руху: дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, за што атрымлівалі размалёўкі і станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы з міліцыянерам.

Інспекцыя па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС

